З пакалення ў пакаленне: знакамітыя беларускія акцёры расказалі народныя казкі дзецям
У пераднавагодні час кампанія А1 разам з Onliner.by прапанавалі падтрымаць святочны настрой і паслухаць «Падказкі» — беларускія народныя казкі ў папулярным зараз фармаце аўдыёпадкаста.
Для арганізатараў «Падказкі»— праект карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, які накіраваны на падтрымку нацыяльнальнай мовы і культуры, а таксама на захаванне нематэрыяльнай спадчыны беларускага народа — народных казак.
- Павышэнне цікавасці да нацыянальнай гісторыі і культуры, беларускай мовы
- Стварэнне рэсурсу з аўдыёказкамі, максімальна простага і зручнага ў выкарыстанні
- Пашырэнне даступнасці ўнікальных беларускіх казак шырокай аўдыторыі
-
Праект «Падказкі» быў рэалізаваны на спецыяльна створаным сайце, дзе размяшчаліся аўдыёпадкасты – запісы беларускіх народных казак, якія прачыталі вядомыя беларускія акцёры.
-
Спецыяльна для праекта былі адабраны 5 казак, запісаных даследчыкамі фальклору з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі падчас этнаграфічных экспедыцый па ўсёй Беларусі. Сярод казак былі і тыя, што за свае ўнікальнае выкананне атрымалі статус нематэрыяльнай каштоўнасці Беларусі. Тэксты казак прайшлі беражлівую рэдактуру і былі літаратурна апрацаваны, але пры гэтым захавалі аўтэнтычнасць.
-
Адчуць унікальнасць гэтага збору народнай спадчыны і мілагучнасць беларускай мовы дапамаглі знакамітыя беларускія дыктары і акцёры — народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Фама Варанецкі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Цімафеева, тэлевядучы Аляксандр Дамарацкі і народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч.
-
А тое, што амаль усе расказчыкі ўжо даўно не вядуць актыўную творчую дзейнасць на сцэне і экране, дапамагло поўнасцю раскрыць і крэатыўную задумку праекта – перадача народнай мудрасці ад старэйшага пакалення да маладога праз самы шчыры і ёмкі канал камунікацыі – народную казку.
-
Аўдыёзапіс казак праходзіў на радыё Бі-Эй. Пры мантажы гуку была выкарыстаная музыка гурта «Стары Ольса». Падчас запісаў на радыё быў зняты бэкстэйдж праекта.
-
Паралельна з аўдыёзапісам рэдакцыя Onliner.by займалася распрацоўкай сайта і лагатыпа праекта. Да кожнай казкі ілюстратар Вольга Няснова падрыхтавала яркую ілюстрацыю.
-
Сайт быў запушчаны ў пераднавагодні перыяд. Раз на тыдзень на ім размяшчалася новая казка.
-
Паралельна на сайце Onliner.by публікаваліся інтэрв'ю з акцёрам ці тэлевядучым, які агучыў казку. Такая мадэль распаўсюджвання дазволіла пашырыць вядомасць і папулярнасць праекта «Падказкі» і стала надзвычай эфектыўным механізмам прасоўвання сацыяльна-арыентаванага кантэнту — дзіцячых казак на беларускай мове.
- Праект стаў першай сацыяльнай калабарацыяй правайдэра тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг і буйнога інфармацыйнага партала, дзе сацыяльна-арыентаваны кантэнт прасоўваўся праз інтэрв’ю з героямі публікацый.
- «Падказкі» — народныя казкі на беларускай мове ў выкананні славутых зорак экрана і сцэны, — а таксама інтэрв’ю з імі на партале Onliner.by за перыяд навагодніх свят праслухалі і паглядзелі больш за 20 000 чалавек.
- У сацыяльных сетках сумарныя ахопы інтэрв’ю і «падказак» за час рэалізацыі праекта склалі больш за 215 000.
- Сотні пазітыўных водгукаў і каментароў ад чытачоў і падпісчыкаў на сайце і ў сацыяльных сетках.